(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі
ByPublisher Description
Характэрнай рысай беларускага тэатра першай паловы 2020‑х гадоў стала маштабнае выкрэсліванне дзеячаў (а часам і цэлых тэатраў) з гісторыі айчыннага мастацтва. Паўсюднае выкасоўванне закранула тэатразнаўства. Кагосьці проста перасталі публікаваць, некаторым давялося з'ехаць за мяжу. Тыя, хто змог працягнуць сваю дзейнасць унутры Беларусі, пачалі пісаць больш асцярожна, Кіраўніцтва медыяў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, імкнецца пазбягаць прозвішчаў тых, хто трапіў у так званыя чорныя спісы. У шырокай публікі больш няма доступу да артыкулаў, гістарычных тэкстаў, інтэрв'ю і рэцэнзій, апублікаваных на старых сайтах дзяржаўных газет "Літаратура і мастацтва" і "Культура", часопіса "Мастацтва". Тэатральныя тэксты таксама сталі ахвярай барацьбы дзяржавы з незалежнымі медыямі. Разам з інфармацыйнымі рэсурсамі зніклі рэцэнзіі і інтэрв'ю, якія там публікаваліся.
Кніга Настассі Панкратавай вяртае ў тэатразнаўчы дыскурс частку тэкстаў, да якіх у Беларусі быў перакрыты — з рознай ступенню поспеху — вольны доступ. У ёй — выбраныя артыкулы, якія выходзілі як у дзяржаўных СМІ, так і на незалежных рэсурсах. Яна дапамагае аднавіць многія падзеі і імёны, якія ўплывалі на развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі. Пасля 2020 года сістэматычная праца айчынных тэатральных крытыкаў парушаная, што добра бачна на прыкладзе гэтай кнігі, дзе аналітычныя матэрыялы апошніх пяці гадоў часцей уяўляюць сабой абагульненні за дванаццаць месяцаў ці вынікі вялікіх фестываляў.
Кніга дапамагае зафіксаваць бягучы момант у тэатральнай гісторыі, запаўняе прагалы, якія з'явіліся пасля падзей 2020 года, аднаўляе фрагменты як біяграфій асобных тэатральных дзеячаў, так і тэатральных працэсаў, якія віравалі ў прафесійнай супольнасці ўсяго колькі год таму.
Гэтае выданне стане дапамогай для даследчыкаў і тэатразнаўцаў, якія будуць вывучаць абазначаны гістарычны перыяд, бо дазваляе пабачыць, якім быў айчынны тэатр да вымушанага расколу і як пасля яго працягвае развівацца па розныя бакі беларускай мяжы.
Download the free Fable app

Stay organized
Keep track of what you’re reading, what you’ve finished, and what’s next.
Build a better TBR
Swipe, skip, and save with our smart list-building tool
Rate and review
Share your take with other readers with half stars, emojis, and tags
Curate your feed
Meet readers like you in the Fable For You feed, designed to build bookish communitiesNo Reviews
Start a Book Club
Start a public or private book club with this book on the Fable app today!FAQ
Do I have to buy the ebook to participate in a book club?
Why can’t I buy the ebook on the app?
How is Fable’s reader different from Kindle?
Do you sell physical books too?
Are book clubs free to join on Fable?
How do I start a book club with this book on Fable?